Rashkostan.com

Vapor Hiemis - Сэрцы Поўныя Зімы

/_2/music/v/vapor-hiemis.mp3Скачать MP3 (13.1 Мб)

Як заход,
У агні
Мы гарым як ліхтары.
Водзім карагоды ўночы
Да зары...

Як усход -
Бяжы!
Прытуліся да зямлі.
Мы засеем яе кветкамі
Й сьлязьмі

Глядзі
Ідзі,
На пустэчы ў душах,
Сэрцы поўныя зімы!
Крышы !
Палі!
Атагрэй у пагоні
Сэрцы поўныя зімы!

Пякучы лёд
Сьціскае хвалі.

Што гарыць -
Паддай!
Гучна полымю сьпявай.
Іскраў хопіць каб
Засеяць увесь край...

Востры меч.
Каваль,
Вось трымай срэбную сталь!
Акрапі яе крывёю,
Наш ваяр!

Глядзі
Ідзі,
На пустэчы ў душах,
Сэрцы поўныя зімы!
Крышы !
Палі!
Атагрэй у пагоні
Сэрцы поўныя зімы!

Глыбокі золь,
Шарош у спазмах ледаставу.

Скачуць грозна
Полымя рады,
Шыхты руйнуюць!
Топчуць целы
Коні белыя ў крыві...
Чутны сурмаў
Доўгіх галасы
І мечаў звоны!
Не стрымаць і не спыніць
Ніколі!

Теги: украина